Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

ЦВК знайшла і дадала ў спісы "згубленых" вылучэнцаў па Мінску

Пасля таго, як “Праваабаронцы за свабодныя выбары” заўважылі несупадзенні ў інфармацыі аб рэгістрацыі ініцыятыўных групаў у агульным спісе і спісе са звесткамі патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, ЦВК знайшлі і дадалі "згубленых" 8 чалавек.

У іх лік патрапілі старшыня прафсаюзнага камітэта Аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыі адкрытага акцыянернага таварыства “Белагропромбанк” Ждановіч Дзмітрый і інжэнер-праграміст Калеснікаў Андрэй па Ясенінскай акрузе №100, старшыня праўлення ТС “Сухараўскія пагоркі” Волкаў Андрэй па Сухараўскай акрузе №101, дырэктар прадпрыемства “Гарманізацыя” Дубоўскі Дзмітрый і дырэктар ФСК “Алімпік” Шэлюта Сяргей па Каменагорскай акрузе №102, дырэктар ІВЦ Мінаблвыканкама Барадзін Андрэй па Дамброўскай акрузе №103, а таксама намеснік дырэктара “Сярэдняй школы №56 г. Мінска” Цітова Наталля і беспрацоўны Павел Старавойтаў па Кальварыйскай акрузе №104.

Для параўнання прадстаўлены скрыншоты з кэшу Google і абноўленага PDF-файла, размешчанага на сайце ЦВК.

pamylki-cvk-2.jpgpamylki-cvk-1.jpg

Акрамя таго, ЦВК была дапушчана памылка ў парадкавай нумерацыі кандыдатаў, ад чаго ўзнікла памылка ў падліку агульнай колькасці прэтэндэнтаў у кандыдаты – 107 замест 106 чалавек. Пазней і гэтая недакладнасць была выпраўлена.

pamylki-cvk.jpg

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары