Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Аналітычная справаздача па выніках назірання за рэгістрацыяй ініцыятыўных груп

Лагатып кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Лагатып кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Назіранне ажыццяўляюць актывісты РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

ВЫСНОВЫ

– Працэс рэгістрацыі ініцыятыўных груп кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёлета прайшоў больш дэмакратычна, чым падчас папярэдняй выбарчай кампаніі;

– пераважная большасць ініцыятыўных груп апазіцыйных прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат зарэгістраваныя. Адмоўлена ў рэгістрацыі 30 групам, што ў працэнтных адносінах менш за колькасць адмоваў на парламенцкіх выбарах 2012 г., але больш чым у 2008 г.

– зафіксаваны асобныя выпадкі перашкод з боку ўладаў у дачыненні да сябраў ініцыятыўных груп апазіцыйных кандыдатаў.


Каментары