Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Акруговая камісія ў Магілёве дазволіла назіральнікам рабіць фота і відэа на пасяджэннях

Старшыня Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай камісіі №85 Вольга Клімянкова агучыла адказ на заяву ад назіральнікаў на дазвол фота- і відэаздымкі на пасяджэнні.

Нагадаем, што, 4 ліпеня сябры акруговай камісіі №85 у Магілёве адкрыта выказалі незадаволеннасць фатаграфаваннем іх пасяджэння назіральнікам ад Магілёўскага праваабарончага цэнтру Аляксандрам Бураковым. Назіральнікі вырашылі звярнуцца з заявай на імя старшыні выбаркама на дазвол здымкі.

Як паведаміў Аляксандр Буракоў, на пасяджэнні камісіі 8 ліпеня Вольга Клімянкова, зачытаўшы адказ на заяву, паведаміла, што выбаркам не супраць таго, каб пасяджэнні здымаліся на фота- ці відэаапаратуру, аднак папрасіла папярэджваць пра гэта загадзя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары