Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Пікет за вылучэнне дзеючай дэпутаткі ў Светлагорску: за паўгадзіны ніводнага подпісу

Светлагорск. Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатам Г. Філіповіч
Светлагорск. Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатам Г. Філіповіч

Каля Гандлёвага цэнтра ў мікрараёне Маладзёжны Светлагорску з’явіўся пікет па зборы подпісаў за дзеючую дэпутатку Галіну Філіповіч. За палову гадзiны, што за iм назiрала жыхарка горада, якая даслала “Праваабаронцам за свабодныя выбары” гэтыя здымкі, нiводнага подпiсу нiхто за яе так і не паставiў.

Таксама з’явілася інфармацыя, што за дадзеную прэтэндэнтку прапаноўвалi падпiсацца працоўным аднаго з будаўнiчых трэстаў Светлагорска ў працоуны час. Гэтая інфармацыя будзе ўдакладняцца на прадмет выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу пры зборы подпісаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары