Пікеты ў Бабруйску: людзі падыходзіць да ініцыятыўных груп, каб "паглядзець, хто там ідзе ў прэзідэнты" (фота)
У Бабруйску прайшоў сумесны пікет прэтэндэнтаў у кандыдаты ад партый АГП і БХД. На пляцоўцы каля лазні на вуліцы Мінскай размесціліся ініцыятыўныя групы Алега Жалнова, Таісіі Кабанчук і Арсеня Чыгіра.
Пікеты наведалі лідэры партый - Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі. У самым пачатку пікетавання на пляцоўку падыйшлі мясцовыя ідэолагі, але хутка сыйшлі.
Як адзначаюць незалежныя назіральнікі, бабруйчане да гэтага часу не ведаюць, якая выбарчая кампанія ідзе ў краіне. Большасць падыходзіць да ініцыятыўных груп, каб "паглядзець, хто там ідзе ў прэзідэнты".
Таісія Кабанчук (Ленінская выбарчая акруга) і Арсень Чыгір (Сельская акруга) таксама наведалі сёння Бабруйскі раён, дзе правялі шэраг пікетаў пад бела-чырвона-белым сцягам і лозунгам "Час мяняць уладу - альтэрнатыва ёсць". Яны адзначылі, што жыхары раёну паставіліся да іх з вялікай цікавасцю, задавалі шмат пытанняў і ахвотна падпісваліся за прэтэндэнтаў.