Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Выбаркам вынес папярэджанне прадстаўніцы АГП Вользе Маёравай

Вольга Маёрава (фота з facebook.com)
Вольга Маёрава (фота з facebook.com)

На паседжанні акруговай выбарчай камісіі №107 у Мінску 7 ліпеня было вынесена папярэджанне прадстаўніцы АГП Вользе Маёравай на падставе таго, што нібыта яна займаецца забароненнай перадвыбарчай агітацыяй.

“Уважлівы” грамадзянін паведаміў акруговай камісіі, што ў паштовай скрыні знайшоў партыйную ўлетку АГП.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька лічыць, што вынесеная папярэджанне яго паплечніцы носіць палітычна матываваны характар, а ўлетка не мае ніякага дачынення да выбарчай кампаніі.

“Адбылася партыйная канферэнцыя, мы абралі новых кіраўнікоў. Вольга – адна з іх. І, зразумела, партыя зацікаўленая, каб кіраўнікоў нашых раённых і гарадской арганізацыяў ведалі мінчукі. Менавіта таму партыя ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і законам “Аб палітычных партыях” можа выдаваць інфармацыю пра сваіх сябраў і дзейнасці, што і было зроблена. Ва ўзгаданай улётцы няма ніводнага слова пра выбарчую кампанію”, - заявіў Анатоль Лябедька.

АГП плануе абскардзіць рашэнне аб вынясенне папярэджання.

Гэта не першая перашкода, з якой сутыкаюцца вылучэнцы АГП у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага склікання.

Так, Мікалаю Казлову акруговая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы на бюракратычнай падставе. Аднак такое рашэнне было абскарджана ў Мінскую гарадскую камісію, якая 7 ліпеня скаргу задаволіла. У выніку група была зарэгістравана і рыхтуецца праводзіць пікеты ў Мінску.

Яшчэ адзін прадстаўнік ад АГП Павел Стэфановіч падчас збору подпісаў у інтэрнаце БДМУ быў затрыманы міліцыяй разам з сябрам ініцыятыўнай групы Зміцерам Кавалгіным. Іх даставілі ў ГАМ-1 Маскоўскага раёна і пасля разбіральніцтва - адпусцілі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары