Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

На сяброў ініцыятыўнай групы Леаніда Дубаносава з Мікашэвічаў аказваецца ціск

Леанід Дубаносаў.
Леанід Дубаносаў.

У вёсцы Ледзягірава мясцовы ідыёлаг прыхільнікам Леаніда Дубаносава сказаў, што выбары --  гэта не дзіцыячыя гульні, лепш у іх не лезці, бо гэта можа для іх скончыцца дрэнна.

Удзельніцу ініцыятыўнай групы з вёскі Лахва запалохалі так, што яна нават ужо не адгукаецца на званкі Дубаносава. Жанчына толькі сказала, што пачала збіраць подпісы, але яе сталі запалохваць, пагражаць, што забяруць дзяцей. Яна нават не сказала хто, “бо ёй тут жыць” і папрасіла выкрэсліць яе з ініцыятыўнай групы.

Двух сябраў ініцыятыўнай групы Леаніда Дубаносава з Лунінца тэрмінова выклікалі ў ваенкамат.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары