Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Пікет у Івацэвічах: людзі падпісваюцца не вельмі актыўна (фота)

Івацэвічы. Збор подпісаў за вылучэнне Валянціна Лазарэнкава
Івацэвічы. Збор подпісаў за вылучэнне Валянціна Лазарэнкава

“У выбары не веру”, -- сказаў жыхар Івацэвічаў падчас пікету па збору подпісаў сацыял-дэмакратам Валянцінам Лазарэнкавым, але тым не менш паставіў свой подпіс у падтрымку Лазарэнкава. Пры гэтым адразу папрасіў дапамогі ў рамонце вуліцы Дэпутацкай, “па якой з дзіцячай каляскай ніяк немагчыма праехаць”.

За амаль гадзіну пікету падпісаліся каля дзесятка чалавек. Большасць праходзілі міма, не праяўляючы ніякага інтарэсу. На запрашэнне адказвалі: “не буду”, “не трэба”, “а што ад гэтага зменіцца”, “ад нас усё роўна нічога не залежыць”, “а мне ўсё роўна”. Але Валянцін Лазарэнкаў не страчвае аптымізму. Ён лічыць, што трэба з людзьмі працаваць, іншага не дадзена.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары