Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Першы пікет па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты зладзілі брэсцкія сацыял-дэмакраты (фота)

Месцам для правядзення такого пікета 3 ліпеня сябры мясцовай суполкі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) абралі помнік да тысячагоддзя заснавання горада на вуліцы Савецкай.

Сябры ініцыятыўных груп і самі патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты былі апранутыя ў нацыянальныя вышыванкі, а побач былі ўсталяваныя партыйныя сцягі БСДП, а таксама сцягі з гербам горада Брэста.

Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі БСДП Ігар Маслоўскі, цяперашнюю выбарчую кампанію партыя распачала пад лозунгам “Працу і Справядлівасць”, а ўвогуле на тэрыторыі Брэсцкай вобласці плануецца вылучыць 11 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Акрамя пікетаў на вуліцах горадоў і мястэчак, сацыял-дэмакраты маюць намер збіраць подпісы па месцы жыхарства грамадзян.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары