Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Маладэчне выканкамаўскія супрацоўнікі “маскіравалі” сваё вылучэнне “ад грамадзян”

28 чэрвеня ў Маладзечне адбылося першае паседжанне акруговай выбарчай камісіі Маладзечанскай сельскай акругі № 73. Паколькі ў тэрыторыю акругі ўваходзяць апроч Маладзечанскага яшчэ і Валожынскі раён, то ў склад камісіі ўвайшлі і прадстаўнікі апошняга.

Што датычыць складу камісіі, то за выключэннем адной асобы, усе чальцы раней прымалі ўдзел у складзе выбарчых камісій розных узроўняў. Грамадскія арганізацыі традыцыйна прадстаўляюць БРСМ, Белая Русь, ветэраны, Чырвоны крыж, афіцыйны прафсаюз. Не абыйшлося без ЛДП. Астатнія ж, каб не афішаваць сваю прыналежнасць да дзяржаўных структур, прайшлі ў склад камісіі ад грамадзян. Як, напрыклад, абраная старшынёй камісіі Святлана Юрчык, якая працуе начальнікам аддзела Маладзечанскага райвыканкама па рабоце са зваротамі насельніцтва і юрыдычных асоб, ды яе намеснік Александр Уланчык – кіраўнік справамі Валожынскага райвыканкама. Што цікава, у апублікаваных на афіцыйных сайтах паведамленнях аб кіраўніцтве камісіі іх пасады ніяк не адлюстраваны.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары