На вопыт працы ў камісіях найбольш звярталася ўвага пры фармаванні камісій па Брэсцкай вобласці
У Брэсцккай вобласці створаны абласная і 16 акруговых выбарчых камісій. Прэтэндэнтаў у камісіі было ад 20 да 23 чалавек, вырашана было стварыць камісіі з максімальнай колькасцю - 13 чалавек.
Такім чынам, камісіі ствараліся на “канкурэнтнай” аснове. Найбольш не пашчасціла патрапіць у іх прэтэндэнтам ад апазіцыйных партый і незалежным вылучэнцам. Так, з 8 накіраваных у камісіі ад Партыі БНФ трапіла палова, з 5 сацыял-дэмакратаў – 1, крыху лепшая сітуацыя ў партыі “Справядлівы свет”.
У камісіі ўвашлі ў асноўным прадстаўнікі праўладных арганізацый: БРСМ, “Белай Русі”, Беларускага саюза жанчын, фонда “Міра”, Чырвонага крыжа, дзяржаўных прафсаюзаў -- супрацоўнікі райвыканкамаў і кіраўнікі ўстаноў. Напрыклад, у Бярозаўскай аруговай камісіі №9 большая частка сябраў камісіі -- з вядомых па ранейшых выбарах супрацоўнікаў райвыканкама цяперашніх і былых. Новыя твары -- усё з той жа адміністрацыйна-кіроўнай абоймы. Не былі ўключаны ў камісію Ігар Меншыкаў ад Партыі БНФ і Тамара Шчапёткіна, вылучаная грамадзянамі шлляхам збору поддпісаў.
Па Івацэвіцкай акрузе №11 адмовілі ва ўключэнні ў камісію прэтэндэнту ад БСДП(Г), а на гэтай акрузе ўжо ў другі раз будзе балатавацца сябра ад БСДП(Г) Валянцін Лазарэнкаў.
Паседжанне па фармаванні камісій доўжылася больш за тры гадзіны. Зачытваліся прозвішчы прэтэндэнтаў у сябры камісій, месцы іх працы, спосаб вылучэння, затым галасаванне праходзіла спісам.
Галасавалі заўсёды за спіс асобаў аднагалосна. Звярталася заўсёды ўвага на вопыт працы ў камісіях. Такім чынам, у большасці камісіі засталіся ў новым-старым складзе.