Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Раённыя адміністрацыі ў Магілёве размяшчаюць розны аб’ём інфармацыі пра ход выбарчай кампаніі

Магілёўскі гарвыканкам
Магілёўскі гарвыканкам

Адміністрацыя Ленінскага раёна Магілёва падае больш карыснай інфармацыі аб выбарах, чым гэта робіць адміністрацыя Кастрычніцкага раёна. Сайт Магілёўскага гарвыканкама за апошнія дні не абнаўляў перадвыбарчыя паведамленні.

Размешчаны на сайце гарвыканкама банэр "Выборы 2016", як і раней, утрымлівае толькі спасылкі на сайт ЦВК і на некалькі афіцыйных дакументаў, датычных абвешчаных парламентскіх выбараў. Гэта "Указ Президента РБ от 6 июня 2016 г. № 191 "О назначении выборов в Совет Республики Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва", "Постановление Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов 8 июня 2016 г. № 14 "Календарный план организационных мероприятий по подготовке и проведению выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания РБ шестого созыва", "Постановление Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов 8 июня 2016 г. № 17 "Об образовании избирательных округов по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва", а таксама паведамленне са спасылкай на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі аб прызначэнні прэзідэнтам даты парламенцкіх выбараў.

У той жа час адбыліся змены на сайтах адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў абласнога цэнтра. На сайце першай банер "Выборы 2016" цяпер змяшчае апісанне выбарчых акруг, якія ёсць на тэрыторыі Ленінскага раёна - №№ 84, 85, 88, 90. Таксама можна даведацца аб месцы і часе правядзення першых арганізацыйных пасяджэнняў дзвюх акруговых камісій - №№ 84 і 85.

Аналагічная інфармацыя, датычная пасяджэнняў дзвюх акруговых камісій №№ 86 і 87 з'явілася сёння на сайце адміністрацыі Кастрычніцкага раёна. Ніякіх іншых новых паведамленняў там няма. Банэр "Выборы 2016" па-ранейшаму перенакіроўвае на сайт Магілёўскага гарвыканкама.

Інфармацыі аб месцах, забаронных для правядзення пікетавання па збору подпісаў  у Магілёве, дагэтуль няма, нягледзячы на тое, што рашэнне аб іх вызначэнні мясцовыя ўлады мусілі прыняць не пазней за 27 чэрвеня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары