Бабруйск: мясцовым СМІ выбары не цікавыя
Пакуль выбарчая кампанія ў Бабруйску праходзіць непрыкметна. У горадзе не заўважаны інфармацыйныя плакаты, мясцовыя СМІ таксама практычна не асвятляюць гэтую тэму.
На сайце гарвыканкаму ёсць банер "Выбары-2016", пад якім змешчаны агульнарэспубліканскія матэрыялы, з бабруйскага - толькі інфармацыя па пікетаваннях. А вось сайт газеты гарвыканкаму "Бабруйскае жыццё" не мае нават такога банеру, у прыярытэце рэдакцыі конкурс "Міс Бабруйск". У друкаваным варыянце газеты была змешчана інфармацыя па месцах, дзе пікетаванні па збору подпісаў забаронены.
Раёнка "Трыбуна працы" мае на сайце рубрыку "Выбары-2016", пакуль там змешчаны толькі агульнарэспубліканскія матэрыялы.
Што тычыцца найбольш папулярных сярод бабруйчан газет - "Вечерний Бобруйск" і "Коммерческий курьер", яны пакуль не зацікавіліся тэмай выбараў.