У Мінску сфарміраваная 21 выбарчая камісія
27 чэрвеня ў Мінску былі сфарміраваныя выбарчыя камісіі па выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Падчас паседжання прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінгарвыканкама была сфарміравая 20 акруговых і адна Мінская гарадская камісія. Для працы ў камісіях адабрана 273 чалавекі – па 13 сябраў у кожную камісію.
Усяго было пададзена 364 прапановы па вылучэнню прадстаўнікоў у склад камісій, з іх 20 – у Мінскую гарадскую, і 344 – у акруговыя.
Дзевяць афіцыйна зарэгістраваных палітычных партыяў вылучылі сваіх прадстаўнікоў. Найбольшую колькасць з іх прадставілі Камуністычная партыя Беларусі і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці - па 21 прадстаўніку, 18 чалавек ад Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі і 17 ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”.
Як паведамляецца на сайце Мінгарвыканкама, начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінгарвыканкама Арцём Цуран адзначыў:
“Асаблівасць цяперашняй выбарчай кампаніі складаецца ў тым, што ўпершыню на пасяджэнні пройдзе абмеркаванне кандыдатаў перад галасаваннем і зацвярджэннем складаў камісій, будуць разглядацца палітычныя перакананні, асабістыя і дзелавыя якасці прэтэндэнтаў”.
Аднак, да прыкладу, ні адзін з 21 вылучанага прадстаўніка Руха “За свабоду” не быў зарэгістраваны, і нават ніхто не быў запрошаны на папярэдняе сумоўе.
Па меркаваннях прадстаўнікоў Руху чыноўнікі выкарысталі для гэтага фармальную прычыну: апіску, якую знайшлі ў пратаколах – адсутнасць назвы кіруючага органа арганізацыі.