Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Гродзенская прэса пакуль ніяк не асвятляе тэму выбараў

   Аналіз гродзенскай гарадской, абласной і раённай прэсы за апошнія два тыдні дае яскравую карціну стаўлення ўладаў да выбарчай кампаніі. Абласныя газеты “Гродзенская праўда”, “Милицейский вестник”, гродзенская раённая газета “Перспектива”, гродзенская гарадская “Вечерний Гродно” аніводным слова на сваіх старонках пра ход выбарчай кампаніі не згадваюць. Расказваецца пра розныя іншыя падзеі, найбольш пра Усенародны сход у Мінску, а вось выбарчы працэс пакуль ніяк не асвятляецца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары