Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У акруговыя камісіі Гомельскай вобласці трапілі два прастаўнікі партыі «Справядлівы свет», у абласную камісію апазіцыянераў не ўключылі

27 чэрвеня адбылося сумеснае паседжанне прэзідыуму Гомельскага абласнога савету дэпутатаў і аблвыканкаму па стварэнню абласной і акруговых выбарчых камісій. На паседжаннні прысутнічаў назіральнік ад БХК Віктар Адзіночанка. Мерапрыемства доўжылася тры гадзіны. Кожнаму прэтэндэнту на ўключэнне ў склад камісіі давалася кароткая характарыстыка і адбывалася рэйтынгавае галасаванне. Абмеркавання кандыдатур не было. «За» тых, каго ўключылі ў камісіі, сябры прэзідыуму галасавалі аднагалосна. А «за» тых, каго ўрэшце не ўключылі, рукі падымалі 2-3 чалавекі. На месцы ў сямнаццаці акруговых камісіях прэтэндавалі 311 чалавек, уключылі 221. У абласную камісію не трапілі прапанаваныя партыйцы ад «Справядлівага свету» і АГП. У акруговыя партыя левых «Справядлівы свет» прапаноўвала ўключыць 17 чалавек – у кожную камісію, але ўключылі толькі двух – па Хойніцкай і Навабеліцкай акрузе.

З АГП у абласную і акруговыя камісіі не трапіў ніхто, а прэтэндавалі восем чалавек.

Абласная камісія склалася з 13 чалавек  (было 18 заявак), і, як заўважыў Віктар Адзіночанка, пяць з іх – новыя людзі. Прынамсі, так было заяўлена на паседжанні прэзідыуму.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары