У Баранавічах збіраюцца правесці пікет супраць прымусовага галасавання на выбарах
Такая прапанова зыходзіць ад грамадскага актывіста Рыгора Грыка, які 24 чэрвеня накіраваў адпведную заяўку на пікет у мясцовы гарвыканкам. Сама акцыя запланавана на 16 ліпеня.
Як адзначыў Рыгор Грык, “напярэдадні парламенцкіх выбараў мы хочам прыцягнуць увагу жыхароў горада да таго, што прымус да галасавання (у тым ліку датэрміновага) ёсць незаконнай дзеяй, бо ў адпаведнасці з артыкулам 65 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, выбары з'яўляюцца свабоднымі, і выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць”.
Баранавіцкі актывіст нагадаў, што падчас апошніх выбарчых кампаній мелі месца факты, калі выбаршчыкаў (асабліва студэнтаў) прымушалі прагаласаваць датэрмінова. “Вядома, што выбарчыя бюлетэні ў перыяд датэрміновага галасавання лягчэй фальсіфікаваць”, - адзначыў Рыгор Грык.