Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 20-26 чэрвеня
Назіранне ажыццяўляюць актывісты РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
ВЫСНОВЫ
– Выбарчая кампанія застаецца ў беларускім грамадстве малапрыкметнай падзеяй, нягледзячы на пэўную актывізацыю дзейнасці палітычных рухаў і партый;
– дзяржаўныя СМІ актыўна асвятлялі V Усебеларускі народны сход (22–23 чэрвеня, Мінск) і рэпрэзентавалі яго як найвышэйшую форму народаўладдзя;
– апазіцыйныя партыі вылучылі сваіх прадстаўнікоў у абласныя і акруговыя выбарчыя камісіі: заўважная актыўнасць ПБНФ, ПЛ «Справядлівы свет»; заяўлена пра вылучэнне прадстаўнікоў АГП і БСДП (Грамада);
– заява старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай аб працэдуры падліку галасоў дае падставы для сумневу ў дакладнасці і празрыстасці гэтай працэдуры.