Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Афіцыйная інфармацыя аб выбарах з Магілёва - толькі ў кантэксце ГА "Белая Русь"

Фота з сайта Магілёўскага гарвыканкаму
Фота з сайта Магілёўскага гарвыканкаму

Адзіная рэгіянальная інфармацыя з Магілёва, датычная выбараў, падаецца ў кантэксце дзейнасці праўладнай грамадскай арганізацыі "Белая Русь".

Электронная версія газеты Магілёўскага гарвыканкама "Веснік Магілёва" пакуль аніякім чынам не адраэгавала на пачатак сёлетняй выбарчай кампаніі. Таму там немагчыма знасці якую-небудзь інфармацыю аб выбарах. 

На афіцыйным сайце Магілёўскага гарвыканкама на дадзены момант змешчаны банер "Выборы 2016". Банер утрымлівае спасылкі на сайт ЦВК і на некалькі афіцыйных дакументаў, датычных абвешчаных парламентскіх выбараў. Гэта "Указ Президента РБ от 6 июня 2016 г. № 191 "О назначении выборов в Совет Республики Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва", "Постановление Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов 8 июня 2016 г. № 14 "Календарный план организационных мероприятий по подготовке и проведению выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания РБ шестого созыва", "Постановление Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов 8 июня 2016 г. № 17 "Об образовании избирательных округов по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва", а таксама паведамленне са спасылкай на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі аб прызначэнні прэзідэнтам даты парламентскіх выбараў.

Адзіная інфармацыя, якая нейкім чынам адлюстроўвае актыўнасць грамадскіх арганізацый, існуючых у горадзе, датычна выбараў, гэта паведамленне аб пашыраным пасяджэнні Рэспубліканскага савета РГА "Белая Русь", што прайшло ў Мінску 18 чэрвеня, "в котором приняла участие и делегация от Могилёва".

Дадзенае паведамленне з’ўляецца капіпэйстам з сайта "Белай Русі", а рэгіянальным дадаткам да яго можна лічыць фотаздымкі сяброў магілёўскай дэлегацыі (фота).

Аб перадвыбарчай актыўнасці іншых арганізацыі, у тым ліку апазіцыйных, на сайце гарвыканкама інфармацыі няма.

Магілёўскія ўлады пакуль не вызначылі месцы, дзе будзе забаронена праводзіць пікеты з мэтай збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары