Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Дэмакратычныя арганізацыі вылучылі сваіх прадстаўнікоў у акруговыя і Магілёўскую абласную камісіі

На Магілёўшчыне дэмакратыяныя партыі і арганізацыі вылучылі сваіх прадстаўнікоў у Магілёўскую абласную і акруговыя выбарчыя камісіі.

24 чэрвеня заканчваецца тэрмін прадстаўлення дакументаў аб вылучэнні кандыдатаў у члены выбарчых камісій у органы, якія іх ствараюць. У Магілёўскай вобласці мясцовыя дэмакраты вылучылі шэраг сваіх прадстаўнікоў у склад Магілёўскай абласной камісіі.

У прыватнасці, рашэннем сойма Партыі БНФ у склад абласной камісіі вылучаны старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ Віталь Макаранка. Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” накіравала ў склад абласной камісіі Анатоля Заўялава, АГП – Уладзіміра Парфёнава, БСДП (Грамада) – Надзею Шкадун. Ад групы выбаршчыкаў у скалад Магілёўскай абласной выбарчай камісіі вылучаны вядомы магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.

Цэлы шэраг сваіх прадстаўнікоў дэмакратычныя арганізацыі Магілёўшчыны вылучылі і ў акруговыя выбарчыя камісіі, аднак тут іх актыўнасць назіраецца, у асноўным, у буйных гарадах – у Магілёве і Бабруйску. Так, прадстаўнікі “Справядлівага свету” накіраваны ў склад акруговых выбарчых камісій у 4-х гарадскіх выбарчых акругах горада Магілёва і 2-х - Бабруйска, прадстаўнік ад гэтай партыі быў таксама вылучаны ў склад акруговай камісіі Магілёўскай сельскай выбарчай акругі №88.

Чальцы АГП накіравалі сваіх прадстаўнікоў у камісіі Магілёўскіх выбарчых акруг №86, №87, №88 і Бабруйскай-Першамайскай выбарчай акругі №79 . БСДГ (Грамада)вылучыла прадстаўнікоў у склад 2-х акруговых камісій у Магілёве, абласная арганізацыя Руху БНФ “Адраджэнне” – па адной камісіі ў Магілёве і Бабруйску.

Таксама рашэннем сойму Руху БНФ “Адраджэнне” у акруговую выбарчую камісію Крычаўскай выбарчай акругі №83 вылучана Надзея Іванова, Шклоўскай выбарчай акругі №90 – кандыдат эканамічных навук Пётр Мігурскі.

Сумеснае пасяджэнне Магілёўскага аблвыканкама і прэзідыўма Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, на якім будзе зацверджаны склад Магілёўскай абаласной і акруговых выбарчых камісій у Магілёўскай вобласці, адбудзецца ў панядзелак 27 чэрвеня ў 16-00 у кабінеце 258 Дома Саветаў, дзе месіцца аблвыканкам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары