Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Толькі абвесціла пра жаданне пайсці на выбары, як папярэдзілі пра звальненне

Вольга Дамаскіна.
Вольга Дамаскіна.

Актывістка Руху «За Свабоду» Вольга Дамаскіна, загадчыца Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер´я ў Полацку, атрымала паведамленне пра тое, што працоўны кантракт з ёй сканчваецца, і трэба рыхтавацца да звальнення.

Спадарыня Вольга распавяла, што пра сканчэнне кантракту  ёй не аднойчы нагадвалі і раней, але афіцыйнае паведамленне яна атрымала пасля публічнага абвяшсэння пра намер балатавацца ў Палату прастаўнікоў:
“3 чэрвеня я пайшла да дырэктаркі, каб даведацца, ці працягнуць са мной кантракт, бо ён  сканчваецца 31 ліпеня. Заадно распавяла, што буду ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах, бо лічу, што ў парламенце павінны быць людзі, якія ведаюць музейную справу, неабыякавыя да беларускай культуры. Тады дырэктар мне сказала, што пакуль не вырашыла і будзе  яшчэ пра гэта думаць. 16 чэрвеня я напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што вырашыла пайсці на выбары, што ў парламенце павінна быць больш людзей са сферы культуры, якія непасрэдна займаюцца ўзбагачэннем нацыянальнай культуры, даносяць да грамадства ідэі незалежнасці, беларускасці, еўрапейскасці. І запрасіла ахвотных да сябе ў каманду. Праз колькі дзён пасля гэтага атрымала папярэджанне пра звальненне”.

Па словах Вольгі Дамаскінай, цяперашні кантракт з ёй быў заключаны аўтаматычна – ніякіх паведамленняў па сканчэнні ранейшага яна не атрымлівала. Проста скончыўся адзін, і ёй прапаавалі падпісаць наступны. Цяпер, атрымаўшы паведамленне наконт звальнення, яна напісала заяву на імя дырэктаркі дырэктаркі музею Тамары Джумантаевай, што яна хоча працаваць далей, і што хацела б працягнуць працоўную дзейнасць на ранейшых умовах.

Рашэння кіраўніцтва спадарыня Дамаскіна чакае не раней як у пятніцу, бо дырэктарка зараз у камандзіроўцы - паехала ў Мінск на Ўсебеларускі народны сход. Да ўсяго, згоду на звальненне работніка мусіць даць яшчэ і мясцовы прафсаюз.

У філіяле Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музею-запаведніку — Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазерʼя — Вольга Дамаскіна працуе 16 гадоў, з іх апошнія 4 гады — загадчыцай. У 2016 годзе атрымала другую адукацыю  - пасля гістарычнага факультэту - вышэйшую адукацыю па кваліфікацыі „Музеязнаўца”, прычым менавіта полацкі музей-запаведнік аплочваў навучанне.

Здавалася б, музейная сістэма займела высокакваліфікаванага спецыяліста, якога варта цаніць. Замест гэтага загадчыцу музейнага філіяла збіраюцца звольніць.

“Пра мае палітычныя погляды, пры сяброўства ў Партыі БНФ у музейнай полацкай сістэме ведаюць усе. Я спакойна працавала і я вельмі люблю сваю працу. Так што раней праблем з-за маіх перакананняў і поглядаў не паўставала. Але яны з’явіліся, як толькі я абвясціла, што збіраюся балатавацца на наступных выбарах”, -- гаворыць Вольга Дамаскіна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары