Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Партыя “Справядлівы свет” вылучыла 75 прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій

19 чэрвеня адбылося паседжанне пленума цэнтральнай рады Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” у Мінску. На ім было прынята рашэнне аб вылучэнні 75 прадстаўнікоў партыі ў склад тэрытарыяльных і акруговых камісій на выбарах у Палату прадстаўнікоў.

Як паведаміў БелаПАН намеснік старшыні партыі Валеры Ухналёў, прадстаўнікі вылучаны ў склад сямі тэрытарыяльных і 68 акруговых выбарчых камісій.

Будучыя парламенцкія выбары, прызначаныя на 11 верасня, у партыі лічаць галоўнай палітычнай падзеяў года. Таму вырашылі "актыўна і поўнамаштабна" ўдзельнічаць у іх.

Акрамя таго, 18 чэрвеня сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій вылучылі Партыя БНФ і РГА “Белая Русь”. Партыя БНФ будзе заяўлена ў 36 камісіях (шэсць прадстаўнікоў у абласных і Мінскай гарадской камісіях, 30 – у склад акруговых камісій), а “Белая Русь” – ва ўсіх 110 выбарчых камісіях.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары