Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 13-19 чэрвеня
Назіранне вядуць актывісты РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары».
ВЫСНОВЫ
- Пачатак выбарчай кампаніі супаў з падрыхтоўкай Усебеларускага народнага сходу, які стаў галоўнай грамадска-палітычнай тэмай у дзяржаўных СМІ;
- Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, дзяржаўныя органы, а таксама палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні, зацікаўленыя ва ўдзеле ў выбарчай кампаніі, праводзілі адпаведныя падрыхтоўчыя мерапрыемствы.