Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Кампанія «Права выбару» абвясціла аб пачатку назірання за парламенцкімі выбарамі

Фота з сайта euroradio.fm
Фота з сайта euroradio.fm

16 чэрвеня падчас прэс-канферэнцыі кампанія “Права выбару” заявіла пра пачатак незалежнага назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, што адбудуцца 11 верасня.

Як паведаміла Еўрарадыё, Віталь Рымашэўскі заявіў, што апазіцыйный назіральнікі будуць сканцэнтраваны прыкладна на дзесяці акругах.

"Мы сканцэнтруем нашае назіранне на некалькіх акругах, дзе будуць моцныя кандыдаты, якія змогуць узяць перамогу на выбарах у Парламент. Мы перакананыя, што незалежных кандыдатаў у дадзеных умовах у беларускі парламент пускаць не будуць.

Крытэрам прызнаньня ці непрызнаньня выбараў для нас будуць дзве рэчы. Па-першае, ці будуць дапускаць незалежных прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, па-другое, ці будзе празрысты падлік галасоў", — запэўніў сустаршыня БХД.

Таксама Віталь Рымашэўскі адзначыў, што агулам сёлета у парламенцкіх выбарах у якасці кандыдатаў збіраюцца ўдзельнічаць амаль 200 апазіцыянераў. Яшчэ мінімум 1000 чалавек падрыхтуюць для назірання за выбарамі. А на наступным тыдні запрацуе спецыяльны сайт.

У сваю чаргу старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч падкрэсліў:

"Асноўная мэта кампаніі «Права выбару» — гэта абарона выбару беларускіх грамадзян, рэалізацыя волі беларускага грамадства. Казаць ад імя беларускага народу можа толькі сумленна абраны беларускі парламент, і мы дамагаемся гэтага".

У аргкамітэт “Права выбару” уваходзяць  Віталь Рымашэўскі з БХД, Юрась Губарэвіч з Руху "За Свабоду", старшыня ПБНФ Аляксей Янукевіч, сацыял-дэмакратка Ірына Вештард, Леў Марголін з АГП і іншыя.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары