Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Запрашаем на прэс-канферэнцыю, прысвечаную пачатку кампаніі па маніторынгу парламенцкіх выбараў

7 чэрвеня ў 10.30 грамадская кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашае на прэс-канферэнцыю, прысвечаную пачатку маніторынга выбараў дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел адзін з каардынатараў кампаніі, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту Алег Гулак і эксперт кампаніі, прадстаўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца 7 чэрвеня ў офісе ПЦ ”Вясна” па адрасе: г. Мінск, вул. Мяржынскага, 8, кв. 26.

Пачатак – у 10.30.

За дадатковай інфармацыяй звяртацца на адрас: infocenter8@gmail.com

*“Праваабронцы за свабодныя выбары” – сумесная кампанія ПЦ “Вясна” і БХК, мэтай якой з’яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе выбарчай кампаніі і выніках маніторынга.


Каментары