Прызначаны даты правядзення парламенцкіх выбараў у Беларусі
Адпаведныя рашэнні змяшчаюцца ва ўказах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падпісаных 6 чэрвеня.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 2016 года № 190 выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання прызначаны на 11 верасня 2016 г.
Згодна з Указам Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 2016 года № 191 выбары ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання пройдуць з 18 чэрвеня па 18 верасня 2016 г.
Абавязкі па арганізацыі выбараў і кантролі за выкананнем выбарчага заканадаўства ўскладзены на Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прадпісана забяспечыць фінансаванне расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў з рэспубліканскага бюджэту.
Указы ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання.
Паводле інфармацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.