Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Станіслаў Шушкевіч пра парламенцкія выбары: Людзям абрыдла тое, што робіцца ў нас (відэа)

Станіслаў Шушкевіч, былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі.
Станіслаў Шушкевіч, былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі.

Мяркуецца, што Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі 7 чэрвеня абвесціць пра пачатак кампаніі па выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, якія павінны адбыцца ў першую нядзелю верасня.

У гэтай сувязі былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі, сябра Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Грамада») Станіслаў Шушкевіч адказвае на пытанні журналіста Праваабарончага цэнтру “Вясна” аб асаблівасцях чарговай парламенцкай выбарчай кампаніі, каментуе словы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што ў новы парламент павінны ўвайсці дастойныя людзі і кажа аб сваім асабістым стаўленні да выбарачага працэсу ў Беларусі.


Каментары