Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

5 былых дэпутатаў, 4 намеснікі і 8 кіраўнікоў, пасол, спявачка і апазіцыянерка ў парламенце ад Мінску

11 верасня ў 20.00 скончылася галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Пяць гадзінаў было дастаткова для выбарчых камісій, каб папярэдне падлічыць, хто зойме дэпутацкае крэсла на бліжэйшыя чатыры гады ад гораду Мінску.

Так у Палату прадстаўнікоў былі “абраныя” на другі дэпутацкі тэрмін Аксана Няхайчык па 91 акрузе, Валерый Барадзеня па 93 акрузе, Наталля Клімовіч па 96 акрузе, Людміла Курбакава па 102 акрузе і Дзмітрый Шаўцоў па 106 акрузе.

Дэпутатамі сталі і праўладныя кандыдаты з розных дзяржпрадпрыемстваў і арганізацый, з якіх:

тры дырэктары: рэсорнага завода ААТ “МАЗ” Валерый Курсевіч, ААТ “Мінскі вагонарамонтны завод” Ігар Камароўскі па 98 акрузе,  “Гімназіі №31 г. Мінска” Ганна Старавойтава;

чатыры намеснікі дырэктароў: па вытворчасці СААТ “Камунарка” Таццяна Сайганава па 95 акрузе, ДВА “Горрэмаўтадор Мінгарвыканкама” Аксана Гайдук па 100 акрузе, ААТ “ЦУМ Мінск” Аляксей Сокал па 107 акрузе, ДУ “Музей гісторыі горада Мінска” Міхаіл Мілаванаў па 104 акрузе;

два галоўны ўрача: “Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра отарыналарынгалогіі” Людміла Макарына-Кібак па 99 акрузе і “Бальніцы паліятыўнага дагляду “Хоспіс” Вольга Мычко па 110 акрузе;

два старшыні: Фрунзенскай раённай арганізацыі г. Мінска РГА “Белая Русь” Віталь Місевец па 103 акрузе і праўлення ГА “Беларускі фонд міра” Максім Місько;

а таксама начальнік УА “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь” Сяргей Бобрыкаў па 109 акрузе, надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і ў Рэспубліцы Харватыя па сумяшчальніцтву, пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях ў Вене і АБСЕ Валерый Варанецкі па 94 акрузе і загадчыца кафедрай мастацтва эстрады УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтва” Ірына Дарафеева па 105 акрузе.

Цікава, што ў гэты спіс патрапіла і адна прадстаўніца апазіцыі – сябра Аб’яднанай гармадзянскай партыі Ганна Канапацкая, якая вылучалася па 97 акрузе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары


Каментары