Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Старшыня Жодзінскага гарадскога Савета: “Кандыдата Заблоцкага падтрымліваюць улады горада”

Жодзіна. Агітацыйная сустрэча кандыдата ў дэпутаты Дзмітрыя Заблоцкага з удзелам Наталлі Сушко. Фота А. Лапіцкага.
Жодзіна. Агітацыйная сустрэча кандыдата ў дэпутаты Дзмітрыя Заблоцкага з удзелам Наталлі Сушко. Фота А. Лапіцкага.

Сустрэча з выбаршчыкамі кандыдата ў дэпутаты па Жодзінскай выбарчай акрузе №64, вылучанага ад ААТ “БелАЗ” і зборам подпісаў, намесніка старшыні Жодзінскага гарадскога Савета Дзмітрыя Заблоцкага, адбылася ў Жодзінскім Каледжы БНТУ. Удзел у сустрэчы прымала давераная асоба кандыдата -- Наталля Сушко, якая ўзначальвае прадстаўнічую галіну ўлады ў горадзе.

На сустрэчу, якая планавалася з 17-00 да 18-30, прыйшло 16 чалавек, без уліку 4 чалавек з адміністрацыі каледжа, 2-х работнікаў гарадскога тэлеканала “СФЕРА”, якія сыйшлі праз 30 хвілін, незалежнага назіральніка і саміх выступоўцаў.

Жодзіна. Агітацыйная сустрэча кандыдата ў дэпутаты Дзмітрыя Заблоцкага. Фота А. Лапіцкага.

Напачатку выступіла давераная асоба кандыдата -- Наталля Сушко. Яна ж напрыканцы заклікала прысутных прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць за Дз.Заблоцкага, адзначаючы пры гэтым, у тым ліку, што кандыдата ад БелАЗУ падтрымліваюць улады горада Жодзіна.

Напрацягу амаль гадзіны выступаў сам Дзмітрый Заблоцкі, якому было зададзена каля 12 пытанняў ад 5 прысутных. Практычна ўсе пытанні тычыліся альбо вытворчай заводскай тэматыкі (БелАЗ-КЗЦШ-Холдынг, узаемаадносіны, інфраструктура, перспектывы) альбо сацыяльна-эканамічнай, што адносіцца да кампетэнцыі мясцовай улады і напаўнення гарадскога бюджэту, мэтавага выдаткавання бюджэтных грашовых сродкаў і чаргі на пабудову даўно чакаемых жодзінцамі інфраструктурных гарадскіх аб’ектаў (напрыклад - дзіцячай паліклінікі).

Сустрэча завершылася раней запланаванага часу - прыкладана ў 18 гадзін.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”  паводле licviny.info


Каментары