Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Слонім: рашэнне аб вызначэнні месцаў для агітацыі надзвычай ліберальнае

Слонім. Палац Пуслоўскіх -- адно з месцаў для правядзення сустрэч кандыдатаў з выбаршчкамі.
Слонім. Палац Пуслоўскіх -- адно з месцаў для правядзення сустрэч кандыдатаў з выбаршчкамі.

Усіх слонімцаў, якія цікавяцца выбарамі, вельмі здзівіла інфармацыя на сайце Слонімскага райвыканкама адносна месцаў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў з выбаршчыкамі. Кандыдаты ў дэпутаты цяпер вольна могуць праводзіць сустрэчы ў Цэнтры культуры, чаго ніколі не было ў мінулыя гады, бо тады сустрэчы маглі адбывацца толькі ў глядзельнай зале кінатэатра “Мір”. Акрамя Цэнтра культуры сустрэчы кандыдаты ў дэпутаты могуць праводзіць у славутым палацы Пуслоўскага ў мікрараёне Альбярцін, у дзяржаўных установах: у школе мастацтваў, цэнтры народнай творчасці, сельскіх цэнтрах культуры, клубах і ў іншых зручных для кандыдатаў у дэпутаты месцах.

Што датычыць месцаў, забароненых для правядзення масавых агітацыйных мерапрыемстваў, то рашэнне выканкама практычна паўтарае забароны падчас правядення пікетаў па зборы подпісаў, гэта значыць наглядаецца значны прагрэс, практычна па ўсяму гораду можна арганізоўваць пікеты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары