Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Гродзенскі прадстаўнік партыі АГП падаў скаргу на тое, што акруговая камісія не працавала ў вызначаны час

   Гродзенскі прадстаўнік партыі АГП Віктар Данільчык падаў скаргу на тое, што акруговая камісія не працавала ў вызначаны час. 27 ліпеня ён імкнуўся падаць усе неабходныя для рэгістрацыі як кандыдата дакументы ў выбарчую камісію Гродзенскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №50. Данільчык кіраваўся тым, што на афіцыйным інтэрнэт-сайце Гродзенскага гарвыканкаму ў раздзеле “Выбары-2016” паданая інфармацыя пра графік працы акруговых выбарчых камісій у буднія дні з 10-й да 19-й гадзіны (перапынак з 14-й да 15-й). Аднак з 15.00 да 15.45 акруговая выбарчая камісія Гродзенскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі якраз не працавала, парушыўшы ўсталяваны ёй жа працоўны рэжым і нормы артыкулу 42 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

   У звязку з гэтым фактам Віктар Данільчык падаў адпаведную скаргу ў Гродзенскую тэрытарыяльную выбарчую камісію і просіць абвесціць акруговай камісіі за парушэнне папярэджанне. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары