Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Толькі 25 ліпеня зэльвенская райгазета паведаміла, што ініцыятыўных груп – шэсць

 Зэльвенская раённая газета “Праца” толькі ў панядзелак, 25 ліпеня, на сваім сайце напісала пра тое, што па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 зарэгістравана шэсць ініцыятыўных груп грамадзян па збору подпісаў для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты.

Сябры адной з ініцыятыўных груп, якія збіраюць подпісы за Івана Шэгу (Слонімскае згуртаванне дэмакратычных сіл), нядаўна атрымалі на свой запыт пісьмо-адказ ад рэдактара райгазеты Святланы Ярмалавічане, што “рэдакцыя зэльвенскай раённай газеты “Праца” гатова да супрацоўніцтва”.

Пакуль гэтага супрацоўніцтва ініцыятыўная група Івана Шэгі не адчула. Адначасова рэдакцыя працягвае надзяляць увагу канкурэнтцы Івана Шэгі, апублікаваўшы на вялікае інтэрв’ю з дзеючай дэпутаткай Алай Сопікавай, якая вырашыла балатавацца зноў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары