Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Рэдактар Зэльвенскай райгазеты -- Івану Шэгу: “Рэдакцыя гатова да супрацоўніцтва …”

Збор подпісаў за Івана Шэгу ў вёсцы Дзярэчын Зэльвенскага раёна
Збор подпісаў за Івана Шэгу ў вёсцы Дзярэчын Зэльвенскага раёна

Прэтэндэнт у кандыдаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Іван Шэга атрымаў адказ ад рэдактара зэльвенскай раённай газеты “Праца” на ягоны запыт, дзе ставілася пытанне пра тое, чаму газета асвятляе збор подпісаў толькі за вылучэнне аднаго кандыдата -- Алы Сопікаву, а ніводнага разу не было напісала пра пікеты Івана Шэгі, якіх на Зэльвеншчыне было ўжо чатыры. Пры гэтым пра кожны з двух пікетаў у падтрымку Аля Сопікавай газета двойчы і напісала пісала.

Іван Шэга атрымаў ад рэдактара райгазеты “Праца” Святланы Ярмалавічане адказ, у якім напісана: “Паважаны Іван Іванавіч! На ваш зварот паведамляем, што публікацыі ў газеце “Праца” аб дзейнасці вашай ініцыятыўнай групы адсутнічаюць па прычыне таго, што Вы не праінфармавалі нас аб правядзенні пікетаў па зборы подпісаў. Рэдакцыя зэльвенскай раённай газеты “Праца” гатова да супрацоўніцтва. Галоўны рэдактар С.М.Ярмалавічане”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары