Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Віцебску і ў Полацку прайшлі пікеты з удзелам лідэраў правацэнтрысцкай кааліцыі (фота)

Віцебск. Пікеты з удзелам лідэраў правацэнтрысцкай кааліцыі
Віцебск. Пікеты з удзелам лідэраў правацэнтрысцкай кааліцыі

Мінскія палітыкі прыехалі на Віцебшчыну, каб узяць удзел у пікетах па зборы подпісаў за вылучэнне актывістаў – сябраў стваранай партыі БХД, АГП і Руху “За Свабоду”.

У Віцебску супольны пікет атрымаўся масавы і маляўнічы – удзельнікі прыйшлі на акцыю з партыйнымі сцягамі. Вядомыя мінскія палітыкі Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі і Юрый Губарэвіч размаўлялі з віцяблянамі, як і іх аднапартыйцы-актывісты Ірына Яскевіч, Таццяна Севярынец, Алена Шабуня, Георгій Станкевіч, якія вырашылі збіраць подпісы, каб балатавацца па віцебскіх акругах.

Подпісы падчас пікетаз збіраць цяжка, але сённяшні стаў выключэннем, лічыць віцебская каарднатарка аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Таццяна Севярынец:
“Мы выйшлі, каб паказаць, што мы ёсць. І што мы не забыліся пра бел-чырвона-белы сцяг, які практычна забаронены. Мы выйшлі, каб паказацца людзям, бо іншай магчымасці, апрача выбараў, у нас няма. Раённыя адміністрацыі з 2008 году забараняюць актывістам праводзіць вулічныя акцыі, парушаючы нашы правы на выказванне ўласнага меркавання, на мірныя сходы… І людзі, убачыўшы, што нас шмат, пасмялелі: звычайна да пікетоўцаў падыходзіць неяк апасаюцца, смялейшыя яны толькі па сваіх кватэрах. А сёння нібыта забылі свае страхі – даставалі пашпарты і падпісваліся, да таго ж вельмі актыўна!”

Адбыўшы на супольным пікеце ў Віцебску некалькі гадзін, мінчане паехалі ў Полацк. Лідэры правацэнтрысцкай кааліцыі вырашылі падтрымаць Вольгу Дамаскіну, удзельніцу Руху “За Свабоду”, якая мае намер балатавацца па Полацкай гарадской акрузе №27. Спадарыня Вольга са сваёй ініцыятыўнай групай ладзіць па некалькі пікетаў на тыдзень, але падтрымка сталічных палітыкаў, паводле ейных словаў, вельмі дарэчы. Прынамсі, падтрымка маральная: Вользе Дамаскінай, якая працуе загадчыцай Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер´я ў Полацку, вынесена папярэджанне, што яе звольняць па сканчэнні працоўнага кантракта. Папярэджанне спадарыня атрымала якраз неўзабаве пасля таго, як абвясціла пра свой намер балатавацца на выбарах у Палату прадстаўнікоў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары