Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Баранавічы: ахова крамы “Карона” праганяла пікетчыкаў па зборы подпісаў, міліцыя заступілася (фота)

Баранавічы. Пікет па зборы подпісаў у падтрымку Таццяны Малашчанкі
Баранавічы. Пікет па зборы подпісаў у падтрымку Таццяны Малашчанкі

Пікет праводзілі 13 ліпеня сябры ініцыятыўнай групы Таццяны Малашчанкі – прэтэндэнта ў кандыдаты па Баранавіцкай Заходняй акрузе №5 па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў РБ. Калі толькі пікет размясціўся і пачаўся  збор подпісаў, на вуліцу выскачыў начальнік аховы змены крамы “Карона” і пачаў патрабаваць узгадніць пікет з кіраўніцтвам крамы альбо пакінуць тэрыторыю. Пасля адмовы пікетоўшчыкаў узгадняць з кіраўніцтвам  і пакінуць тэрыторыю, пасля тлумачэнняў, што ім не патрэбны дазвол, і яны маюць права тут на збор подпісаў, начальнік выклікаў міліцыянта, што дзяжурыў у краме.

Баранавічы. Пікет па зборы подпісаў у падтрымку Таццяны Малашчанкі

Па словах актывіста Аляксандра Вайцешыка, які прысутнічаў на пікеце падчас інцыдэнту, міліцыянт Дзмітрый Ківель спакойна і ветліва  разабраўся ў канфлікце, чаго не скажаш пра начальніка аховы змены.

Пікетчыкі працягнулі сваю працу.

Баранавічы. Пікет па зборы подпісаў у падтрымку Таццяны Малашчанкі

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары