Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Слонім-Зэльва: у пікетах актыўна збіраюць подпісы і апазіцыйны прэтэндэнт, і дзеючая дэпутатка

Фота з пікета Івана Шэгі ў Жыровічах
Фота з пікета Івана Шэгі ў Жыровічах

У аўторак, 12 ліпеня, у цэнтры вёскі Жыровічы Слонімскага раёна насупраць Успенскага сабора на ветры развіваўся бел-чырвона-белы сцяг.  Пад сцягам ініцыятыўная група збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты слонімца Івана Шэгу. Ініцыятыўнай група Івана Шэгі – адна з першых па Слонімскай выбарчай акрузе № 58  сабрала больш за 1200 подпісаў.

Па словах Івана Шэгі, “свае подпісы ў выбарчую камісію здаваць мы не будзем спяшацца. Мы іх здадзім у перадапошні дзень. Камісія павінна будзе праверыць 25 адсоткаў подпісаў. Але, памятаючы мінулыя выбары, ведаю сам, што члены камісіі подпісы за маю асобу будуць правяраць усе, як гэта было раней. Таму спяшацца падаваць у камісю свае подпісы мы не будзем. Мы іх усе пераправерым, узгаднім і тады толькі ў апошні дзень занясем у камісію”.

Сябры ініцыятыўнай групы Івана Шэгі ў бліжэйшыя дні плануюць наладзіць пікет у Зэльве. Дарэчы, там былі праведзеты пакуль толькі пікеты ў вёсках Князева і Елка Зэльвенскага раёна дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алы Сопікавай, якая зноў вырашыла стаць дэпутатам.  Спадарыня Сопікава праводзіць пікеты па збору подпісаў і адначасова сустракаецца з выбаршчыкамі ў Зэльве. Сустрэчы арганізуюць супрацоўнікі Зэльвенскага райвыканкама. Сустрэчы з выбаршчыкамі  і пікеты у падтрымку вылучэнн Сопікавай шырока асвятляюцца на старонках раённнай газеты “Праца”. Вось, напрыклад, пару абзацаў з газеты “Праца” (12.07.2016): “Пикеты по сбору подписей в поддержку Аллы Сопиковой – кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания шестого созыва – прошли в агрогородках Князево и Елка… Место рождения, образование, ступеньки карьеры – максимум, что вам могут рассказать о потенциальном кандидате в депутаты члены инициативной группы. Любая характеристика запрещена  – будет считаться агитацией…”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары