Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 7- 12 чэрвеня

Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ "Вясна" ў рамках кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары».

ВЫСНОВЫ

выбары 2016 года пачынаюцца на фоне складанай геапалітычнай абстаноўкі ў свеце і ў Еўропе, перш за ўсё ў сувязі з расійска-ўкраінскім канфліктам;

выбарам спадарожнічаюць неспрыяльныя тэндэнцыі ў сацыяльным і эканамічным развіцці Беларусі;

сёлетнія выбары пачынаюцца ў цэлым на больш спрыяльным унутрыпалітычным фоне, чым мінулагоднія прэзідэнцкія выбары;

улады Беларусі не адмовіліся ад рэпрэсіўных практык у дачыненні да апанентаў улады: па-ранейшаму прыцягваюцца да адміністратыўнай адказнасці ўдзельнікі мірных сходаў, выносяцца адмовы ў рэгістрацыі створаных палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, абмяжоўваюцца іншыя грамадзянскія і палітычныя правы грамадзян;

улады Беларусі не зрабілі захадаў, скіраваных на сістэмныя і якасныя змены ў галіне правоў чалавека, найперш на заканадаўчым узроўні;

пры падрыхтоўцы выбараў улады Беларусі толькі выбарачна ўлічылі рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ і кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», выпрацаваныя па выніках назірання за папярэдняй выбарчай кампаніяй.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары