Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Прэс-канферэнцыя арганізатараў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” будзе транслявацца анлайн

Прэс-канферэнцыя арганізатараў грамадскай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, прысвечаная пачатку маніторынга выбараў дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, будзе транслявацца анлайн на старонцы кампаніі ў Фэйсбуку.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца 7 чэрвеня ў офісе ПЦ ”Вясна” па адрасе: г. Мінск, вул. Мяржынскага, 8, кв. 26, пачатак – 10.30.

У ёй прымуць удзел адзін з каардынатараў кампаніі, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту Алег Гулак і эксперт кампаніі, прадстаўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Нагадаем, *“Праваабронцы за свабодныя выбары” – сумесная кампанія ПЦ “Вясна” і БХК, мэтай якой з’яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе выбарчай кампаніі і выніках маніторынга.


Каментары